Дзве беларускія спартсменкі не змаглі прабіцца ў паўфінал турніру па стральбе з класічнага лука на II Еўрапейскіх гульнях, інфармуе БЕЛТА [2].
Карына Дзёмінская ў чвэрцьфінальнай сустрэчы з галандкай Габрыэлай Баярд была блізкая да перамогі, але ўсё ж саступіла ў «перастрэлцы» 5: 6.
У іншым чвэрцьфінале Карына Казлоўская прайграла італьянскай спартсменцы Лучыле Баары з лікам 2:6.
Спаборніцтвы лучнікаў на арэне САК «Алімпійскі» завершацца 27 чэрвеня.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://www.belta.by/sport/view/belorusskie-luchnitsy-ne-proshli-v-polufinal-ii-evropejskih-igr-352732-2019/
[3] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019