Мінчанін Сяргей Яромка зацверджаны галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе (U-21), паведамляе [1] АБФФ.
Ён змяніў Міхаіла Мархеля.
Сяргея Яромку называюць адным з лепшых нападнікаў у гісторыі суверэннай Беларусі. Трэнерскую кар'еру ён пачаў у сталічным СКАФ ў 2001-м, затым працаваў у мінскіх «Лакаматыве», «Дынама» і «Зменеа».
У 2012 годзе ўзначаліў бабруйскую «Белшыну», з якой прапрацаваў два сезоны.
З 2014-га стаў галоўным трэнерам ФК «Гарадзея» і пазней ўпершыню ў гісторыі вывеў клуб у элітны дывізіён.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/sergey-yaromko-stal-nastavnikom-molodezhnoy-sbornoy-belarusi-po-futbolu/
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol