На гэтым тыдні пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра Папкова адбылася нарада па пытаннях арганізацыі і правядзення навукова-практычнай канферэнцыі на тэму «Аб развіцці транспартнага патэнцыялу і мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры Саюзнай дзяржавы».
Як паведамляе сайт верхняй палаты беларускага парламента, мерапрыемства запланавана ў рамках падрыхтоўкі да пасяджэння Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве, якое пройдзе ў ліпені 2019 года ў Санкт-Пецярбургу падчас VІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Удзельнікі нарады разгледзелі перспектыўныя кірункі развіцця і эфектыўнага функцыянавання транспартнага комплексу Беларусі і Расіі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, члены Бюро Прэзідыума і кіраўнікі шэрагу навуковых устаноў і інстытутаў НАН Беларусі, работнікі міністэрстваў і іншыя.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/transpart
[3] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/darogi
[5] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-papkou