Аспекты супрацоўніцтва дзвюх краін у выглядзе дарожнай карты да 2020 года былі вызначаны ў мае 2018-га падчас афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан. Спектр эканамічных сувязяў досыць шырокі — ад цяжкай прамысловасці да сельскай гаспадаркі. Працуе ў Гісарэ, запушчаны больш года таму ў прысутнасці прэзідэнтаў, сумесны трактарны завод «Агратэхсервіс». У паўднёвых раёнах Беларусі растуць сады, закладзеныя з саджанцаў, якія прывезлі з Таджыкістана. База для візіту ў адказ прэзідэнта Эмамалі Рахмона выдатная, але ёсць у лідараў і актуальныя пытанні для абмеркаванняў — гандаль, пашырэнне кааперацыі, развіццё парнёрства ў навукова-тэхнічнай сферы. Гэтыя тэмы сталі асноўнымі падчас перамоў у Палацы Незалежнасці.
Штогадовыя сустрэчы лідараў, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка на перамовах у пашыраным складзе, становяцца добрай традыцыяй.
«Сёння падчас сустрэчы з Эмамалі Шарыпавічам мы яшчэ раз пераканаліся ў падабенстве падыходаў да ацэнкі глабальнай і рэгіянальнай сітуацыі. Мінск і Душанбэ традыцыйна аказваюць адзін аднаму ўзаемную падтрымку на міжнародных пляцоўках. Я перакананы, так будзе і надалей», — сказаў беларускі Прэзідэнт.
«Паміж нашымі краінамі няма закрытых тэм для супрацоўніцтва, з Прэзідэнтам у нас поўнае паразуменне. Калі мы дамовіліся, усё выконваецца ў тэрмін», — адзначыў лідар краіны.
Пацвержданне таму і закладка ў Беларусі садоў беларуска-таджыкскай Дружбы. Гэта сімвал і мацнеючых сувязяў дзвюх дзяржаў, і новых напрамкаў для сельскай гаспадаркі, лічыць Прэзідэнт Беларусі. Першы ўчастак зямлі, выдзелены пад сад у Брэсцкай вобласці, ужо практычна засвоены. На падыходзе закладка другога, у Гомельской вобласці.
Паставіць супрацоўніцтва на рэйкі
«Беларусь настроена на сістэмную і доўгатэрміновую працу ў эканамічнай сферы. Тавараабарот пад 40 мільёнаў долараў, які дасягнуты па выніках мінулага года, абсалютна не адпавядае нашаму ўзаемнай патэнцыялу. Аб гэтым мы, дарэчы, з Эмамалі Шарыпавічам толькі што размаўлялі. Спадзяемся, што тэндэнцыя падзення аб’ёмаў гандлю носіць часовы характар. І яе не проста спадзявацца трэба выправіць, а яе члены дылегацый, якія прысутнічюць тут, абавязаны выправіць», — падкрэсліл кіраўнік дзяржавы.
Аснова для супрацоўніцтва ў галіне прамысловай кааперацыі — падабенства поглядаў на развіццё рэальнага сектара эканомікі. Ужо другі год працуе сумесная зборачная вытворчасць у горадзе Гісарэ. Краіны гатовыя да пашырэння наменклатуры тэхнікі, што выпускаецца, адаптаванай пад патрэбы аграрнай галіны Таджыкістана. Садзейнічаць гэтаму будзе і вызваленне такой прадукцыі ад падатку на дабаўлены кошт.
«У цяперашні час крызісныя з’явы ў свеце ўносяць карэктывы ў развіццё эканамічных адносін. Таму важна шукаць новыя формы і метады працы, таксама з улікам наяўных у Беларусі інструментаў падтрымкі экспарту. Паралельна з праектамі ў машынабудаванні неабходна пашыраць дыялог у сферы сельскай гаспадаркі, уключаючы аграрную адукацыю. Працаваць над павелічэннем узаемных закупак прадуктаў харчавання і прадукціі лёгкай прамысловасці, развіваць супрацоўніцтва ў галіне племянной жывёлагадоўлі», — прапаноўвае кірункі Аляксандр Лукашэнка.
Пачала працу ў Душанбэ сумесная кампанія па вытворчасці малочных прадуктаў. Беларускі вопыт, тэхналогіі і сыравіна дазваляюць стварыць унікальныя для Таджыкістана прадпрыемствы.
Яны не толькі будуць выпускаць экалагічную і якасную прадукцыю, але і адкрыюць магчымасці для нарошчвання экспарту ў Кітай, Афганістан, іншыя краіны.
Аляксандр Лукашэнка выказаў словы ўдзячнасці таджыкскаму боку за дапамогу ў арганізацыі другога бізнес-форуму «Беларусь— Таджыкістан—Афганістан»: «Разлічваем, што практыка правядзення такіх мерапрыемстваў працягнецца, з’явяцца новыя цікавыя прапановы па ўзаемадзеянні ў трохбаковым фармаце».
Дадатковы імпульс поспехам у навукова-тэхнічнай сферы надасць пасяджэнне сумеснай беларуска-таджыкскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.
Народная дыпламатыя
«Дынамічна развіваюцца адносіны ў гуманітарнай сферы. У цяперашні час у беларускіх ВНУ вучацца больш за пяцьсот таджыкскіх грамадзян. Дзякуючы стварэнню пяці сумесных факультэтаў сёння можна атрымаць якасную і сучасную беларускую адукацыю на таджыкскай зямлі. Эмамалі Шарыпавіч папрасіў, каб мы тут таксама павялічылі аб’ёмы падрыхтоўкі спецыялістаў праз стварэнне ці філіялаў, ці пашырэнне сумесных не толькі факультэтаў, але і ўстаноў там, як мы робім гэта ва Узбекістане. Трэба дапамагчы закласці іх аснову»,— паведаміў Прэзідэнт Беларусі.
Па меркаванні Аляксандра Лукашэнкі, падпісаныя па выніках сённяшняй сустрэчы двухбаковыя дагаворы і праграмы, нададуць імпульс для актывізацыі міжведамаснага, рэгіянальнага і дзелавога супрацоўніцтва і адкрыюць магчымасці пашырыць узаемадзеянне ў галіне інфармацыі, інавацый, спорту, турызму і па іншых напрамках.
Падчас заявы для прэсы Аляксандр Лукашэнка падзякаваў свайму калеге з Таджыкістана, што ён прыняў запрашэнне наведаць Беларусь з афіцыйным візітам падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў і падзяліць з намі святочную атмасферу.
Асабліва адзначыў Прэзідэнт Беларусі: візіт праходзіць напярэдадні святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а сярод воінаў-вызваліцеляў былі і ўраджэнцы Таджыкістана.
У сваю чаргу прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон павіншаваў краіну з выдатным правядзеннем спаборніцтваў Еўрапейскіх гульняў і звярнуў увагу на важнасць пашырэння рэгіянальных сувязяў.
Эмамалі Рахмон расказаў, што абмеркаваў з Аляксандрам Лукашэнкам праблему забеспячэння бяспекі: «Мы падцвердзілі ўзаемную цікавасць працягвання ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў бакоў у барацьбе з глабальнымі пагрозамі і выклікамі, тэрарызмам, экстрэмізмам і транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, уключаючы наркатрафік. Мы абмеркавалі афганскую праблематыку, па якой нашы краіны зыходзяць з агульных пазіцый. Мы выказаліся за далейшыя сумесныя намаганні па садзейнічанні аднаўлення міра і стабільнасці ў Афганістане ва ўсіх фарматах».
Краіны будуць узмацняць узаемадзеянне ў рамках і міжнародных арганізацый — ААН, СНД, АДКБ, ШАС.
Марыя ДАДАЛКА
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryya-dadalka
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/tadzhykistan
[6] https://zviazda.by/be/tags/emamali-rahmon-0