Кіраўнік дзяржавы сёння ў Палацы незалежнасці правёў сустрэчу з прэзідэнтам міжнароднага алімпійскага камітэту Томасам Бахам, алімпійскім чэмпіёнам. НАК Беларусі пастаянна супрацоўнічае з Міжнародным камітэтам, перш за ўсё, па праграмах Алімпійскай салідарнасці, накіраваных на фінансаванне падрыхтоўкі і ўдзелу нацыянальнай каманды ў Алімпійскіх гульнях.
У размове з госцем Аляксандр Лукашэнка адзначыў падабенства Беларусі з асобнымі абласцямі Германіі па клімаце, краявідах.
«Ёсць богам дадзеныя, святыя месцы – з пункту гледжання прыроды. Як вы ведаеце, Беларусь не перанаселеная: дзесяць мільёнаў насельніцтва плюс тры мільёны турыстаў – гэта вельмі мала»”, - лічыць Прэзідэнт.
«Вельмі прыгожая краіна», - згадзіўся прэзідэнт МАК і адзначыў, што папярэдні раз наведваў Беларусь 50 гадоў таму.
«Мы вельмі змяніліся з таго часу», - запэўніў госця Аляксандр Лукашэнка.
У размове з журналістамі прэзідэнт НАК перш за ўсё павіншаваў Беларусь з цудоўнымі поспехамі, якія прадэманстравалі спартсмены падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску.
«Гэта нагода для ўсяго беларускага народу ганарыцца. Я ўжо чуў вельмі добрыя водгукі аб арганізацыі гульняў: наколькі мне вядома, была задзейнічана велізарная колькасць валанцёраў. У другой палове дня з задавальненнем наведаю некаторыя спаборніцтвы, хацеў бы азнаёміцца са спартыўнай інфраструктурай Мінска. Шмат чуў аб спартыўных аб’ектах краіны – добра пабачыць на свае вочы», - паведаміў Томас Бах.
Таксама ён прызнаўся, што з нецярпеннем чакае цырымонію закрыцця вечарам у нядзелю, падчас каторай разам са спартсменамі, валанцёрамі, гледачамі рыхтуецца атрымаць асалоду ад цудоўнага відовішча.
Варвара МАРОЗАВА
Фота БелТА [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/varvara-marozava
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-vstretilsja-s-prezidentom-mezhdunarodnogo-olimpijskogo-komiteta-353308-2019/
[5] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[6] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[7] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-alimpiyski-kamitet
[8] https://zviazda.by/be/tags/tomas-bah
[9] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019