Больш за 120 афіцэраў атрымалі ў Палацы Рэспублікі дыпломы аб заканчэнні факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі. Павіншаваць іх прыбыў кіруючы склад сілавых структур краіны.
— Навучанне на факультэце скончылі не толькі афіцэры Узброеных Сіл, — адзначыў міністр абароны Андрэй Раўкоў. — Сярод іх — і прадстаўнікі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, унутраных войскаў МУС, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Гэта — надзейная прыкмета таго, што наладжана сістэмнае і выніковае ўзаемадзеянне паміж сілавымі структурамі Беларусі. Выконваючы задачы па ажыццяўленні нацыянальнай бяспекі, мы разумеем адзін аднаго з паўслова.
Тэрмін навучання на факультэце складае паўтара года. Выпускнікам выдаецца дыплом дзяржаўнага ўзору аб вышэйшай адукацыі з прысваеннем кваліфікацыі магістра ў галіне дзяржаўнага і ваеннага кіравання, магістра кіравання.
— Мы выпускаем афіцэраў аператыўна-стратэгічнага і аператыўна-тактычнага ўзроўню, — заўважыў начальнік факультэта Генеральнага штаба Сяргей Зайцаў. — Слухачы факультэта вывучаюць такія дысцыпліны, як нацыянальная бяспека, ваенная стратэгія, геапалітыка, аператыўнае майстэрства. Можна сказаць, што яны — ваенная эліта нашай дзяржавы. І больш за два дзясяткі выпускнікоў уганараваны залатымі медалямі.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/aficery
[4] https://zviazda.by/be/tags/dyplomy
[5] https://zviazda.by/be/tags/vypusk