Вучаніцы розных полацкіх школ Аліна Лугіна, Лера Лапановіч, Аляксандра Голубева і Марыя Галота ўжо сем гадоў займаюцца ў дзіцячай мастацкай школе пад кіраўніцтвам члена Беларускага Саюза мастакоў Івана Іванова.
Летам юныя мастачкі абавязкова ўдзельнічаюць у пленэрах, якія праходзяць у розных куточках старажытнага горада, малююць архітэктуру і разам з тым засвойваюць гісторыю свайго Полацка. Цяпер дзяўчынкі замалёўваюць абрысы цагляных будынкаў на Ніжне-Пакроўскай — адной са старажытных і добра захаваных вуліц Полацка.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya