За чэрвень золатавалютныя рэзервы нашай краіны выраслі на 200,7 мільёна долараў (на 2,5 %) пасля росту ў маі на 521,6 мільёна долараў (на 6,9 %), паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе Нацыянальнага банка краіны.
Памер міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на 1 ліпеня 2019 года, па папярэдніх звестках, склаў 8 290,7 мільёна долараў ЗША ў эквіваленце. Як удакладнілі ў рэгулятары, у чэрвені ўрад і Нацбанк выканалі знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце на суму каля 250 мільёнаў долараў.
«Асноўным фактарам росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у чэрвені стала павышэнне цаны золата на міжнародным рынку. Таксама павелічэнню рэзерваў спрыялі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, і паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намінаваных у замежнай валюце», — растлумачылі ў Нацбанку.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/zolatavalyutnyya-rezervy-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika