Даходы Кітая ад міжнароднага гандлю таварамі і паслугамі за май склалі 1,57 трлн юаней (каля 228,5 мільярда долараў), а выдаткі - 1,38 трлн юаней. Пра гэта сведчаць апублікаваныя афіцыйныя дадзеныя, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У заяве, апублікаванай Дзяржаўным упраўленнем валютнага кантролю КНР, адзначана, што дадатнае сальда Кітая ад міжнароднага гандлю таварамі і паслугамі ў маі склала 183,4 млрд юаняў.
Паводле дадзеных упраўлення, даходы Кітая ад гандлю таварамі ў маі склалі 1,43 трлн юаняў, выдаткі - 1,10 трлн юаняў, што прывяло да дадатнага сальда ў 334,6 млрд юаняў.
Між тым, у маі ў сферы паслуг назіралася пасіўнае сальда ў памеры 151,2 млрд юаняў, паколькі даходы і выдаткі склалі 135,7 млрд юаняў і 286,9 млрд юаняў адпаведна.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya