Сёння на «Славянскім базары» пачынаецца сямнаццаты па ліку міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2019».
У першы дзень творчага спаборніцтва маленькія артысты з 21 краіны свету (у тым ліку ўпершыню — з Індыі) выканаюць песню кампазітара сваёй краіны, кожны — на роднай мове. Ацэньваць выступленні канкурсантаў будзе міжнароднае журы на чале са шведскім спеваком і кампазітарам Bosson.
Паводле папярэдняй жараб’ёўкі, якая прайшла 7 ліпеня ў фармаце казкі, прадстаўніца Беларусі Ксенія Галецкая выступіць пад нумарам 18. Разам з юнай цымбалісткай Насцяй Ванеевай яна выканае беларускамоўную песню «Грай», якую спецыяльна для конкурсу напісала кіраўнік дзіцячай студыі мастацтваў Malinovka by Spamash Анастасія Марчук, а аранжыроўку зрабіў мастацкі кіраўнік БГА «Песняры» Раман Козыраў. У другі конкурсны дзень беларуска выйдзе на сцэну пад нумарам 19 і спяе кампазіцыю «Back in the USSR» з рэпертуару легендарнай ліверпульскай чацвёркі The Beatles.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/slavyanski-bazar-u-vicebsku