У Цюрыху суд вынес прысуд пеўню, які занадта гучна кукарэкаў па начах, паведаміла выданне Neue Zurcher Zeitung [1].
Раней гараджане падалі пазоў да суседа, які ператварыў гараж у куратнік. Жыхары раёна скардзіліся, што па начах іх будзяць гучныя крыкі пеўня.
У якасці доказаў пазоўнікі зафіксавалі, колькі разоў за ноч кукарэкае певень і як гучна ён гэта робіць.
Аказалася, птушка крычыць ад 14 да 44 раз у гадзіну з гучнасцю ў 84 дб.
Акрамя таго, суседзі паскардзіліся на пах гною і запатрабавалі знесці куратнік.
У выніку суд абавязаў гаспадара пеўня забяспечыць цішыню ў перыяд з 10 вечара да 8 гадзін раніцы. На працягу гэтага часу птушка будзе "зняволеная" ў куратніку без асвятлення. Пры гэтым астатнія курыцы пакарання здолелі пазбегнуць, паколькі куратнік вырашылі не зносіць.
Спасылкі
[1] https://www.nzz.ch/zuerich/freispruch-fuer-hahn-der-mit-84-dezibel-gekraeht-haben-soll-ld.1493991
[2] https://zviazda.by/be/tags/shveycaryya
[3] https://zviazda.by/be/tags/sud
[4] https://zviazda.by/be/tags/peven