Тое ж будзе зроблена і на ўзроўні асобных рэгіёнаў, устаноў. Як паведамілі ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама, губернатар Мікалай Шарснёў падпіша пагадненне з адміністрацыяй Курскай вобласці аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве. У планах і падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж Гарадоцкім раёнам і Прэфектурай Паўночна-Усходняй адміністрацыйнай акругі Масквы.
У складзе афіцыйнай дэлегацыі з Прыдзвіння будзе старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, старшыні некалькіх райвыканкамаў, кіраўнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, навукова-даследчай і асветніцкай установы культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік».
Больш за трыццаць кантрактаў у скарбонцы Віцебшчыны на пастаўку прадукцыі прадпрыемстваў вобласці ў розныя рэгіёны Расіі. Агульная сума здзелак складае ў нце 46 мільёнаў долараў.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-pukshanski
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/vi-forum-regiyonau-belarusi-i-rasii
[6] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-voblasc-3