У Докшыцкім раёне ў разгары нарыхтоўчы сезон дзікарослай прадукцыі. На лясной дарозе паміж вёскамі Чарніца і Чарнічка працуюць некалькі нарыхтоўчых пунктаў, у якія мясцовае насельніцтва здае сабраныя ягады і грыбы. Мне давялося зрабіць фотаздымак у пункце Васіля Зялёнкі — жыхара Докшыц, стараннага і ветлівага нарыхтоўшчыка з сямігадовым стажам. Зранку да вечара Васілю нясуць і прывозяць чарніцы і лісічкі з навакольных лясоў. Вось і Аляксандр Апанасевіч, жыхар вёскі Таргуны ў час адпачынку таксама збірае лясныя дары і здае Васілю Зялёнку (на фота).
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya