Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) запытала ў Міністэрства аховы здароўя, Мінжылкамунгаса, Дзяржстандарта, Мінпрыроды і ў бізнеса інфармацыю адносна выключэння выкарыстання ў аб'ектах грамадскага харчавання аднаразовага пластыкавага посуду, паведамляе [1] Tut.by.
"У адпаведнасці з пунктам 2 даручэння Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2019 г. № 02 / 102-243 / 7608р аб неабходнасці прапрацоўкі пытання выключэння выкарыстання ў аб'ектах грамадскага харчавання пластыкавага аднаразовага посуду" МАРГ просіць дзяржорганы і бізнес-саюзы да 25 ліпеня 2019 года акрэсліць сваю пазіцыю па гэтым пытанні", - гаворыцца ў лісце антыманапольнага ведамства.
Ведамства просіць пазначыць праблематыку пры ўтылізацыі пластыкавага аднаразовага посуду і яго аб'ёмах. МАРГ таксама падлічыць колькасць аб'ектаў грамадскага харчавання, якія выкарыстоўваюць пластык, і вывучыць абставіны, якія перашкаджаюць выкарыстанню сталовага посуду.
Варта нагадаць, што ў Беларусі у 2019 годзе прынята дырэктыва № 7, у якой гаворыцца аб паэтапным зніжэнні колькасці поліэтыленавай упакоўкі і замяшчэнні яе ўпакоўкай бяспечнай, у тым ліку са шкла і паперы.
Еўрапарламент у канцы сакавіка ўвёў на тэрыторыі ЕС забарону на аднаразовыя пластыкавыя талеркі, кантэйнеры, шклянкі, посуд для фастфуду, відэльцы, нажы, лыжкі. Табу накладзена таксама на вытворчасць кактэйльных саломінак і ватных палачак. Закон уступіць у сілу ў 2021 годзе.
Спасылкі
[1] https://news.tut.by/economics/645244.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekalogiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/plastyk
[4] https://zviazda.by/be/tags/marg