У Брэсце супрацоўнікі міліцыі праводзяць праверку па факце небяспечнай для жыцця фотасесіі, наладжанай падлеткамі ў адным са шматпавярховікаў горада, паведамілі [1] ва УУС аблвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся 11 ліпеня ў адным са шматпавярховых дамоў па бульвары Касманаўтаў. Кампанія падлеткаў дзеля забавы рабіла сэлфі на лесвічнай пляцоўцы. 15-гадовая дзяўчына ўзлезла на падваконнік акна, размешчанага на шостым паверсе, і павісла. Двое прыяцеляў трымалі яе за рукі.
"Падлеткі ў гэтым доме не пражываюць. Асобы іх устаноўлены. Дзяўчына выхоўваецца ў сям'і, якая знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы", - дапоўнілі ў УУС.
Супрацоўнікі органаў унутраных спраў звяртаюць увагу бацькоў на неабходнасць тлумачыць дзецям, да якой трагедыі могуць прывесці падобныя забавы, а жыццё даражэй за лайкі ў сацыяльных сетках.
Спасылкі
[1] https://brest.mvd.gov.by/ru/news/858
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekstrym
[3] https://zviazda.by/be/tags/brest