Жыхарцы брытанскага гарадка Лідзіэйт ўсур'ёз надакучылі вадзіцелі, якія пастаянна перавышаюць хуткасць на яе вуліцы - і яна выйшла са становішча творча. Эдзі Поўп змайстравала пудзіла паліцэйскага з партатыўнай камерай для замеру хуткасці, піша [1] BBC.
Ніякага хай-тэка - пудзіла зроблена са старых калготак і набітаt саломай.
Прадстаўнік мясцовай паліцыі заявіў, што ніякіх законаў пудзіла не парушае, у паліцыі няма прэтэнзій і наогул яны вітаюць меры па выкананні хуткаснага рэжыму.
Не ўсе вадзіцелі гэтым задаволеныя. У мінулую пятніцу пудзіла выкралі і выкінулі ў кусты. Зрэшты, спадарыня Поўп хутка знайшла астанкі пудзіла і без праблем аднавіла яго. Сёння СПІДО (ад англ. speed - хуткасць) зноў на пасадзе.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/other-news-48956903
[2] https://zviazda.by/be/tags/pudzila
[3] https://zviazda.by/be/tags/brytaniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/baracba-z-parushalnikami
[5] https://zviazda.by/be/tags/hutkasny-rezhym-0