Напісаны на кавалку папірусу ў пачатку трэцяга стагоддзя нашай эры ліст, выяўлены ў калекцыі Базельскага ўніверсітэта, стаў навуковай сенсацыяй. Навукоўцы высветлілі, што гаворка ідзе пра ўнікальны гістарычны дакумент, які пралівае святло на побыт і сямейныя адносіны часоў ранняга хрысціянства.
Kurznachrichten vor 2000 Jahren: Ein Brief in der #Papyrus [1]-Sammlung der #UniBasel [2] überliefert wertvolle Einblicke in die Welt der ersten #Christen [3] im römischen Reich. Er ist älter als alle bislang bekannten christlich-dokumentarischen Zeugnisse. @snf_ch [4] https://t.co/Tj9giU6xlN [5] pic.twitter.com/LfEnDHiML9 [6]
— Universität Basel (@UniBasel) 11 июля 2019 г. [7]
"Гэты ліст адносіцца да 230-х гадоў нашай эры, і, значыць, ён старэйшы за ўсе іншыя раней вядомыя хрысціянскія дакументы эпохі рымскага Егіпта", - адзначае Базельскі ўніверсітэт на сваім сайце, распавядаючы аб адкрыцці. Жыццё ранніх хрысціянаў у Рымскай імперыі нярэдка ўяўляюць як вельмі цяжкае з-за пераследаў. Аднак змест паслання (дакумент пад грыфам P.Bas. 2.43), якое адправіў у тыя далёкія часы жыхар Егіпта Арыянус свайму брату Паулусу, цалкам абвяргае такі падыход. З папірусу вынікае, што хрысціяне жылі, у прыватнасці, ва ўнутранай частцы гэтай рымскай правінцыі, дзе займалі кіруючыя пазіцыі і не адрозніваліся па вобразу свайго штодзённага жыцця ад суайчыннікаў-язычнікаў.
Навукоўцы прыйшлі да высновы, што пасланне напісана хрысціянінам, таму што ў канцы тэксту Арыянус жадае брату дабрадзенстве "ў Госпадзе". Як лічаць эксперты, аўтар ліста выкарыстоўвае кароткую форму хрысціянскага выслоўя: "Я малюся, каб ты атрымаў поспех у Госпадзе".
Спасылкі
[1] https://twitter.com/hashtag/Papyrus?src=hash&ref_src=twsrc%5Etfw
[2] https://twitter.com/hashtag/UniBasel?src=hash&ref_src=twsrc%5Etfw
[3] https://twitter.com/hashtag/Christen?src=hash&ref_src=twsrc%5Etfw
[4] https://twitter.com/snf_ch?ref_src=twsrc%5Etfw
[5] https://t.co/Tj9giU6xlN
[6] https://t.co/LfEnDHiML9
[7] https://twitter.com/UniBasel/status/1149216297315688448?ref_src=twsrc%5Etfw
[8] https://zviazda.by/be/tags/arhealogiya