Аператыўнікі крымінальнага вышуку затрымалі бізнесмена, які падмануў жыхароў сталіцы на суму звыш за Br2 тыс. Аб гэтым БЕЛТА [1] паведамілі ў Партызанскім РУУС Мінска.
Каля месяца таму 26-гадовы мінчук вырашыў пачаць свой бізнес. Працаваць ён вырашыў у сферы турыстычных паслуг.
"Прынцып быў просты: зламыснік заключаў дагаворы і браў перадаплату, а пасля бясследна знікаў. Тым, каму ўсё ж атрымоўвалася звязацца з маладым бізнэсмэнам, ён тлумачыў, што знаходзіцца ў камандзіроўцы", - распавялі ў міліцыі.
"Як устаноўлена, фігурант сапраўды ездзіў у камандзіроўкі, але толькі па асабістых патрэбах і за грошы кліентаў. Вядома, што за час злачыннай дзейнасці ён выманіў больш як Br2 тыс.", - праінфармавалі ў РУУС.
Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Партызанскі (г.Мінска) РАСК для дачы прававой ацэнкі дзеянням фігуранта.
Пацярпелых просяць патэлефанаваць па тэлефоне 8 (029) 356-02-50 або 102.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/vladelets-minskoj-turfirmy-bral-u-klientov-dengi-i-ischezal-354742-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal