Брытанская цемнаскурая акторка Лашана Лінч згуляе ролю агента 007 у новым фільме пра Джэймса Бонда, піша газета Daily Mail [1].
Паводле інфармацыі крыніц выдання, на такое рашэнне магла паўплываць адзін з аўтараў фільма Фібі Уолер-Брыдж, якая вядомая сваімі фемінісцкімі поглядамі.
Сам герой Бонда застанецца Бондам - у выкананні акцёра Дэніэла Крэйга.
Па сюжэце, ён едзе адпачываць на Ямайку, а яго нумар прысвойваюць новаму агенту, роля якога як раз і дасталася Лінч. Далей галоўныя героі вядуць расследаванне разам.
Наступная частка бандыяны пад назвай "Бонд 25" выйдзе на экраны ў красавіку 2020 года.
Спасылкі
[1] https://www.dailymail.co.uk/news/article-7244671/Thought-007-never-woman-black-shes-James-Bond-hand-number-over.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/kino