Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17-18 ліпеня зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Пра гэта паведамляе БЕЛТА [1] са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара [2].
У Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 18 ліпеня прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго, запланаваны час для двухбаковых перамоў кіраўнікоў дзяржаў.
У цэнтры ўвагі будуць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Бакі таксама абмяркуюць узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Напярэдадні, 17 ліпеня, прэзідэнты правядуць нефармальную сустрэчу
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-17-18-ijulja-sovershit-rabochij-vizit-v-rossiju-354959-2019/
[2] http://www.president.gov.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin