У сераду, 17 ліпеня, Беларуская чыгунка правядзе прамую тэлефонную лінію па тэме “Кадравыя і сацыяльныя пытанні, працаўладкаванне, аплата і ўмовы працы, жыллёвыя праваадносіны”.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, на пытанні адкажа намеснік начальніка Беларускай чыгункі Пётр Васільевіч Стоцкі. Прамая тэлефонная лінія адбудзецца з 14.00 да 15.00. Задаць свае пытанні па заяўленай тэматыцы можна будзе па тэлефоне +375 (17) 225 24 24.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pramaya-telefonnaya-liniya
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka