Я цябе паклікаў
на спатканне,
Гэты летні дзень
спякотным быў.
Ты мяне чакала
у фантане —
Я прыйшоў. Дакладней,
я прыплыў.
Тут усе ратуюцца
ад спёкі,
Кожны хоча
у вадзе пабыць...
Добра, што фантан
наш неглыбокі,
Ў ім няма акул
і не штарміць!
Навакол сухмень
або завея —
Ты іх не бяры
у галаву.
Пры любым надвор'і
да цябе я
Далячу, дакрочу,
даплыву.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova-yaugena-pyaseckaga