За мінулыя выхадныя супрацоўнікі падраздзяленняў аховы горада Мінска неаднаразова затрымлівалі хуліганаў за пашкоджанне прыпыначных пунктаў, паведамляе [1] сталічнае ўпраўленне Дэпартаменту аховы МУС.
Так, ноччу 15 ліпеня нарад Фрунзенскага аддзела аховы, знаходзячыся на маршруце патрулявання, па радыёстанцыі пачуў інфармацыю аб хуліганскіх дзеяннях двух падлеткаў на прыпыначным пункце «Лабуншчына» (скрыжаванне вуліц Каменнагорская і Лідская).
Супрацоўнікі міліцыі аператыўна выбылі да месца здзяйснення правапарушэння, дзе выявілі пабітае шкло на прыпыначным пункце і заўважылі двух маладых людзей, якія беглі па полі. У ходзе непрацяглай пешай пагоні непаўналетнія хуліганы былі затрыманыя і дастаўлены ў Фрунзенскае РУУС для разбору.
Яшчэ адзін прыпынак быў разбіты па вуліцы Ясеніна ў Малінаўцы. Хуліганы таксама затрыманы.
Спасылкі
[1] https://mvd.gov.by/ru/news/5678
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk