У Гомельскім раёне на зямельным участку ў садаводчым таварыстве "Спадарожнік-56" знойдзена ртуць у шкляной бутэльцы, паведамляе БЕЛТА [1] са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Ксенію Шынгірэй.
Паведамленне аб небяспечнай знаходцы паступіла выратавальнікам 15 ліпеня ў 09.17. Работнікі хімічнай службы канфіскавалі ёмістасць з 1,8 кг ртуці для наступнай утылізацыі. Рэчыва не разлілося. Перавышэнняў гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі не зафіксавана. Пацярпелых няма.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/butylku-s-18-kg-rtuti-nashli-na-dachnom-uchastke-v-gomelskom-rajone-355031-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/rtuc