Урад вызначыў стаўкі аўтарскага ўзнагароджання за выкарыстанне музычных твораў пры іх перадачы ў эфір. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 13 ліпеня 2019 года нумар 461, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе [1] БЕЛТА.
Пастановай вызначаны стаўкі аўтарскага ўзнагароджання за выкарыстанне музычных твораў шляхам перадачы ў эфір, па кабелі і іншым спосабам для ўсеагульнага азнаямлення. Яны складуць 1 працэнт ад атрымліваемага карыстальнікам даходу.
Згодна з законам аб аўтарскім праве, памер узнагароджання не можа быць ніжэйшы за мінімальныя стаўкі, устаноўленыя Саветам Міністраў.
Акрамя таго, абноўлены склад камісіі па дзяржаўнай акрэдытацыі арганізацый па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі. У яго ўключаны прадстаўнікі Мінкульта, Мінінфарма, Міністэрства прамысловасці, ДКНТ, Беларускага саюза кампазітараў, Беларускай гільдыі акцёраў кіно, Беларускага саюза тэатральных дзеячаў і Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/urad-vyznachyu-stauki-autarskaga-uznagarodzhannja-za-vykarystanne-muzyki-u-efiry-79723-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/muzyka
[3] https://zviazda.by/be/tags/efir
[4] https://zviazda.by/be/tags/autarskae-uznagarodzhanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/prava