Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) ўнесла змены ў асартыментны спіс тавараў, якія падлягаюць да ўключэння ў асартымент, паведамляе [1] агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на партал МАРГ.
Сярод асноўных змяненняў у пастанове ведамства - абавязак крам плошчай ад 200 да 1 000 кв. м мець у асартыменце не менш двух відаў мінеральнай і пітной вады ў шкляной тары. А больш буйным крамам - не менш за тры.
Для невялікіх гандлёвых аб'ектаў, у тым ліку на заправачных станцыях, абавязковы асартымент, наадварот, моцна скарацілі. Зменшана колькасць разнавіднасцяў тавараў па 30 пазіцыях, выключаны 27 таварных пазіцый. Таксама зменены тэрміны сезоннасці для ўсіх гандлёвых аб'ектаў: да прыкладу, скарочана колькасць найменняў свежых яблыкаў, якія будуць прадавацца са жніўня па май.
Пастанова МАРГ уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-belarusi-krupnyie-magazinyi-obyazali-prodavat-vodu-v-steklyannyih-butyilkah/
[2] https://zviazda.by/be/tags/marg
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-antymanapolnaga-regulyavannya-i-gandlyu
[4] https://zviazda.by/be/tags/vada
[5] https://zviazda.by/be/tags/shklo