Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з Тэгеранскай палатай па пытаннях гандлю, прамысловасці, шахт і сельскай гаспадаркі правядуць 24 ліпеня ў Мінску Беларуска-іранскі бізнес-форум, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на сайт БелГПП.
Праграма бізнес-форуму прадугледжвае пленарную частку, прэзентацыі дзелавога клімату Беларусі і Ірана, а таксама двухбаковыя сустрэчы прадстаўнікоў беларускіх і іранскіх прадпрыемстваў.
У час форуму будуць разгледжаны перспектывы развіцця беларуска-іранскага дзелавога ўзаемадзеяння. Удзельнікі атрымаюць магчымасць правесці перагаворы з прадстаўнікамі іранскіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у супрацоўніцтве з беларускім бізнесам у сферах банкаўскай дзейнасці, вытворчасці медыцынскай і фармацэўтычнай прадукцыі, газавага абсталявання, дэталей і абсталявання для халадзільнікаў, сельскагаспадарчай тэхнікі, будаўнічых матэрыялаў, нафтахімічнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці, вытворчасці і паставак прадуктаў харчавання і спецый, тэкстыльнай прамысловасці (пастаўкі персідскіх дываноў).
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/belaruska-iranski-biznes-forum-projdze-24-lipenja-u-minsku-79733-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/forum
[3] https://zviazda.by/be/tags/biznes
[4] https://zviazda.by/be/tags/biznes-forum