У Мінску шукаюць хулігана, які разбіў акно ў трамваі і ўцёк, паведамляе Першамайскі РУУС [1].
Невядомы 5 ліпеня ў 10:14 ехаў у трамваі па маршруце № 6 у бок Зялёнага Луга. Паблізу прыпынку «Паліграфічная» ён раптам беспадстаўна ударыў у шкло, якое знаходзіцца паміж кіроўцам і салонам, пасля чаго ўцёк.
На выгляд парушальніку 25-30 гадоў, рост 170-175 см, сярэдні целасклад, русыя валасы. Быў у светлай куртцы, шэрыя штаны, светлых красоўках і з цёмнай торбай цераз плячо.
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/1533
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne