На 100 тыс. дзяцей у нашай краіне прыпадае 8-10 тыс. выпадкаў траўматызму. Такую статыстыку прывёў вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі наступстваў траўмаў і захворванняў пазваночніка і спіннога мозгу ГУ "РНПЦ траўматалогіі і артапеды", галоўны пазаштатны дзіцячы артапед-траўматолаг Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Цесакоў падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамляюць [1] «Мінск-Навіны».
Ён таксама распавёў пра такую з'яву, як летні арганізаваны траўматызм, калі дзеці траўміруюцца падчас актыўных гульняў або заняткаў спортам у аздараўленчых лагерах.
Асобна спецыяліст спыніўся на траўмах, якія дзеці атрымліваюць пры карыстанні спартыўным абсталяваннем. Немалая частка з іх - следства таго, што дзеці не ўмеюць правільна карыстацца тымі ці іншымі снарадамі, не ўлічваюць ўмовы надвор'я (у спякоту перакладзіны разаграюцца, пасля дажджу становяцца мокрымі і слізкімі).
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-belarusi-iz-100-detey-8-10-poluchayut-travmyi/
[2] https://zviazda.by/be/tags/traumatyzm