Сусветныя шэдэўры оперы і аперэты выканаюць салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі і Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра 15 жніўня ў канцэртнай зале "Верхні горад", паведамілі [1] БЕЛТА арганізатары.
"У меламанаў сабрана свая ўласная калекцыя любімых шэдэўраў з опер і аперэт. Аднак у кожнай з іх абавязкова знойдзецца месца для сапраўдных жамчужын гэтых жанраў, прызнаных ва ўсім свеце", - расказалі арганізатары.
На сцэну канцэртнай залы выйдзе таленавіты дуэт - артыст Вялікага тэатра Беларусі Васіль Мінгалёў і салістка Музычнага тэатра заслужаная артыстка рэспублікі Маргарыта Александровіч, каб разам з канцэртмайстрам Юліяй Шчарбаковай парадаваць усіх прысутных выкананнем шэдэўраў сусветнай класікі. "Нас чакае насычаны і незабыўны вечар. Гісторыя ведае шмат геніяльных опер і аперэт, і выбраць лепшыя з іх было гэтак жа нялёгка, як і выконваць складаныя ўрыўкі з іх", - падкрэслілі арганізатары.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/susvetnyja-shedeury-opery-i-aperety-praguchats-15-zhniunja-u-kantsertnaj-zale-verhni-gorad-79775-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/verhni-gorad
[3] https://zviazda.by/be/tags/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/opera
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-akademichny-vyaliki-teatr-opery-i-baleta