Кіроўца Porsсhe Cayenne не падзяліў дарогу з дастаўшчыкам піцы і збіў яго бейсбольнай бітай, паведамляе сайт [1] ГУУС Мінгарвыканкама.
У Цэнтральнае РУУС Мінска звярнуўся 21-гадовы жыхар сталіцы. Ён растлумачыў, што працуе дастаўшчыкам піцы. Калі хлопец ехаў па праспекце Пушкіна, паміж ім і кіроўцам Porsсhe Cayenne паўстаў канфлікт з-за аварыйнай сітуацыі на дарозе. У выніку невядомы збіў яго бітай.
Міліцыя затрымала 36-гадовага вадзіцеля Porsсhe Cayenne. Устаноўлена, што канфлікт пачаўся з-за таго, што яны не падзялілі дарогу. Скарыстаўшыся тым, што на скрыжаванні загарэўся забараняльны сігнал святлафора, мужчына выйшаў з машыны, дастаў з багажніка аўтамабіля бейсбольную біту і нанёс не менш за тры удараў па галаве пацярпелага праз адкрытае акно аўтамабіля.
Раней 36-гадовы мужчына ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне маёмасных злачынстваў, а таксама за незаконны абарот наркатычных сродкаў на тэрыторыі Расіі. На момант здзяйснення злачынства зламыснік быў пазбаўлены правоў кіроўцы.
Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Цэнтральны РАСК Мінска для дачы прававой ацэнкі дзеянням фігуранта.
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/1566
[2] https://zviazda.by/be/tags/bita
[3] https://zviazda.by/be/tags/pica
[4] https://zviazda.by/be/tags/porsche