Кампанія EA SPORTS прадставіла першы геймплейный трэйлер футбольнага сімулятара FIFA 20, піша unian.net [1].
У новай частцы серыі распрацоўшчыкі змянілі сістэму выканання пенальці і штрафных удараў. Таксама былі палепшаны дынаміка перамяшчэння футбалістаў, фізіка паводзін мяча, абноўленыя выхады адзін на адзін і завяршэнне атак.
FIFA 20 будзе выпушчаная 27 верасня 2020 года на PC, Xbox One, PS4 і Nintendo Switch. Варта адзначыць, што EA SPORTS страціла ліцэнзію на "Ювентус", з-за чаго назва італьянскага гранда ў гульні будзе перайменавана на "Piemonte Calcio". Імёны гульцоў каманды пры гэтым застануцца рэальнымі.
Трэйлер быў апублікаваны на афіцыйным канале EA SPORTS у YouTube.
Спасылкі
[1] https://www.unian.net/sport/football/10623366-opublikovan-pervyy-treyler-futbolnogo-simulyatora-fifa-20-video.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/fifa
[3] https://zviazda.by/be/tags/2020
[4] https://zviazda.by/be/tags/kampyutarnyya-gulni
[5] https://zviazda.by/be/tags/kampyutarny-sport