Трохгадовая дзяўчынка з Расіі была дастаўлена ў бальніцу ў крытычным стане пасля атручвання наркотыкамі на Ібіцы. Пра гэта паведамляе выданне Diario de Ibiza [1].
Па дадзеных выдання, на востраве дзяўчынка знаходзіцца на адпачынку разам са сваёй сям'ёй. Яе стан ацэньваецца як вельмі цяжкі, яна была дастаўлена ў адну з бальніц горада Пальма-дэ-Маёрка.
Як паведаміў тэлеканал IB3, бацькі дзіцяці распавялі медыкам, што таблеткі дзяўчынка знайшла "на падлозе" ў доме, у якім яны спыніліся. Колькі іх было - не вядома.
Гэта ўжо другое атручэнне дзяцей наркотыкамі на востраве за тыдзень. У сераду ў бальніцу Ібіцы было дастаўлена дзіця, якое атруцілася марыхуанай. Яго ўдалося выратаваць.
Спасылкі
[1] https://micuenta.diariodeibiza.es/prok/info1/
[2] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[3] https://zviazda.by/be/tags/ibica
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiyane