Першы ў гісторыі Беларусі чэмпіён зімовых Алімпійскіх гульняў Аляксей Грышын выставіў свае медалі на аўкцыён, піша NBC [1].
Аляксей Грышын выйграў золата на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы і бронзу на Гульнях-2002 у Солт-Лэйк-Сіці. Абедзве ўзнагароды прадаюцца на сайце RR Auction. На 14.00 19 ліпеня за золата давалі 55 тысяч долараў, за бронзу - 22,7 тысячы долараў.
У каментары для sport.tut.by спартсмен адзначыў, што жыццё чалавека для яго важнейшае за медалі. "Прычына - аднаму майму блізкаму чалавеку патрэбна сур'ёзная аперацыя і патрэбны вельмі вялікія грошы. Іншай магчымасці дапамагчы яму, акрамя як прадаць медалі, у мяне, на жаль, цяпер няма. Усе выручаныя грошы пойдуць на лячэнне. Я не хацеў піярыцца на тым, што дапамагаю яму. Калі б гэта быў піяр, я б назваў яго дурным", - распавёў алімпійскі чэмпіён.
Спасылкі
[1] http://olympics.nbcsports.com/2019/07/17/aleksei-grishin-gold-medal-auction/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alyaksey-gryshyn
[3] https://zviazda.by/be/tags/zalaty-medal
[4] https://zviazda.by/be/tags/medali
[5] https://zviazda.by/be/tags/aukcyyon