Гэта ўжо другое мерапрыемства з серыі «У гармоніі з прыродай». Яго арганізатарамі выступаюць экалагічная ўстанова «Агра-Эка-Культура» і грамадскае аб'яднанне «Экадом» пры падтрымцы «Соаlіtіоn Сlеаn Bаltіс».
Мінчане змогуць пазнаёміцца з фермерамі, даведацца пра тое, як і што яны вырошчваюць. І, вядома, набыць экалагічна чыстую зеляніну, агародніну, ягады, мёд, крупы, малочныя прадукты і яйкі. А калі прадукцыя спадабалася, можна будзе дамовіцца аб пастаўках, паколькі многія фермеры рэгулярна прывозяць у Мінск сваю прадукцыю.
Усіх вытворцаў аб'ядноўваюць арганічныя прынцыпы вырошчвання прадуктаў, гэта значыць без прымянення ядахімікатаў, штучных мінеральных угнаенняў, з выкарыстаннем прынцыпаў вядзення арганічнай гаспадаркі, без шкоды прыродзе. На кірмашы наведвальнікаў чакаюць дэгустацыя фермерскай прадукцыі, майстар-класы па лозапляценні і выцінанцы, латарэя, удзельнікам якой становіцца кожны пакупнік, а прызам — фермерскія прысмакі, кансультацыі экспертаў.
Мерапрыемства адбудзецца 21 ліпеня з 12.00 да 16.00 па адрасе: вуліца Куйбышава, 9/8, культурны цэнтр «Корпус». Уваход свабодны.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/ekalogiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekalogiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekalagichnaya-ezha