На гравійцы паміж Докшыцамі і Ушачамі (прыблізна 160 кіламетраў ад Мінска) я сустрэў групу веласіпедыстаў, якія спыніліся каля ўказальніка на вёску Чарніца 1-я і ўважліва вывучалі дарожную карту. У іхніх руках — навігатары і тэлефоны з маршрутамі. Было бачна, што гэта турысты, якія нядаўна трапілі пад моцны дождж. Я прапанаваў ім сваю дапамогу, але вандроўнікі толькі ўсміхаліся і паказвалі, што ў іх усё «окей». Я даведаўся, што яны прыехалі з Галандыі, і ў адказ на маё пытанне: «Ці падабаецца вам Беларусь?», дружна паказалі вядомы ўсім знак, які сімвалізуе слова
«цудоўна».
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya