Сёння каля 13.10 на тэрыторыю Цэнтральнага РУУС Мінска незаконна пранік 25-гадовы жыхар сталіцы, паведамляе [1] сайт МУС.
Маладому чалавеку ўдалося пералезці праз плот з калючым дротам, падбегчы да дзвярэй будынка раённага ўпраўлення і рукамі разбіць у іх шкло.
Зламыснік аператыўна затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, на яго целе выяўленыя парэзы ад дроту і разбітага шкла. Пасля аказання першай медыцынскай дапамогі мінчука даставілі ў бальніцу.
Па гэтым факце праводзіцца праверка. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, якая высвятляе абставіны і прычыны таго, што адбылося.
Як мяркуецца, правапарушальнік знаходзіўся ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення. Яго дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка.
Затрыманы раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці па арт.339 КК Беларусі ( "хуліганства"), а ўчора мужчына адзначаў свой дзень нараджэння.
Спасылкі
[1] https://mvd.gov.by/ru/news/5722
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne