Невядомыя распылілі слезацечны газ у цягніку, які стаяў на станцыі метро Оксфард-серкус лініі Вікторыя ў цэнтры брытанскай сталіцы, паведамляе ВВС [1].
Інцыдэнт адбыўся ў 09:13 раніцы па мясцовым часе.
Па паведамленні брытанскай транспартнай паліцыі, пасажыры скардзіліся на кашаль і абцяжаранае дыханне.
Ім была аказана медыцынская дапамога, цяпер іх здароўю нішто не пагражае.
Паліцыя лічыць, што быў ужыты газ CS, які выклікае паленне ў вачах і абцяжаранае дыханне. Ён вядомы пад назвай "Бэз".
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-49057823
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya