У сталічным мікрараёне Каменная горка жанчына некалькі разоў ударыла сваю васьмігадовую дачку малатком па галаве. Пра гэта паведаміла ў сваім тэлеграм-канале [1] прэс-сакратар МУС Вольга Чэмаданава. У міліцыю звярнуліся медыкі, да іх была дастаўлена дзяўчынка з моцным крывацёкам галавы.
На месца здарэння неадкладна выехала следча-аператыўная група. У выніку першапачатковых мерапрыемстваў устаноўлена, што траўмавала дзіцяці маці. Па папярэдніх дадзеных, 37-гадовая жанчына некалькі разоў ударыла дачку малатком, сказана ў паведамленні. Зараз у кватэры сям'і працуюць праваахоўнікі, апытваюцца суседзі і сваякі, праводзяцца іншыя аператыўна-следчыя дзеянні. Псіхічны і фізічны стан жанчыны ўсталююць медыкі.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd/71