Завяршылася галасаванне на нечарговых парламенцкіх выбарах ва Украіне.
Дэпутаты абіраліся па прапарцыйна-мажарытарнай сістэме, паведамляе УНІАН [1]. На выбарчых участках за межамі краіны галасаванне праходзіла толькі па партыйных спісах.
Усяго на месцы ў парламенце прэтэндавалі 22 партыі.
Па дадзеных праекта "Нацыянальны экзіт-пол 2019" пяціпрацэнтны парог праходжання ў парламент пераадольваюць пяць палітычных структур: "Слуга народа» дзеючага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага (43,9%), «Апазіцыйная платформа - За жыццё» (11,5%), якая аб'яднала сілы апазіцыйных палітыкаў Юрыя Бойкі, Вадзіма Рабіновіча і Віктара Мядзведчука; партыя «Бацькаўшчына» (7,6%) былога прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнка; «Еўрапейская Салідарнасць» (8,9%) экс-прэзідэнта Пятра Парашэнкі і партыя «Голас» (6,3%) вакаліста гурта «Акіян Эльзы» Святаслава Вакарчука.
Спасылкі
[1] https://www.unian.net/elections/10625487-v-verhovnuyu-radu-prohodyat-5-partiy-pobezhdaet-sluga-naroda-nacionalnyy-ekzit-pol.html