Па звестках Белгідрамета, аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 22 ліпеня з-за неспрыяльных метэаралагічных з'яў: навальніц, моцных ліўняў і шквалістага ветру.
Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы і навальніцы. Месцамі пройдуць моцныя ліўні. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны. Пры навальніцах магчыма шквалістае ўзмацненне парывамі да 15-20 м / с.
Днём паветра прагрэецца да 24 градусаў, месцамі да +26.
pogoda.by [1]
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore