Партыя "Слуга народа" з 42,15% галасоў лідзіруе на датэрміновых парламенцкіх выбарах ва Украіне. Пра гэта сведчаць [1] звесткі ЦВК па выніках апрацоўкі 35,51% пратаколаў.
На другім месцы "Апазіцыйная платформа - За жыццё", якая набірае 12,75%. Далей ідуць "Еўрапейская салідарнасць" - 8,71%, "Бацькаўшчына" - 8,15%, "Голас" - 6,39%. Астатнія партыі не пераадольваюць прахаднога пяціпрацэнтнага бар'ера.
Датэрміновыя парламенцкія выбары праходзілі ва Украіне 21 ліпеня.
Спасылкі
[1] https://www.cvk.gov.ua/pls/vnd2019/wp300pt001f01=919.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/ukraina