У мінскім аквапарку 21 ліпеня ледзь не патануў 4-гадовы хлопчык. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, гаворыцца [1] ў Telegram-канале Следчага камітэта.
Хлопчык прыехаў з Магілёва разам з мамай, з якой прыйшоў адпачываць у аквапарк. Каля 12 гадзін адзін з ратавальнікаў аквапарку заўважыў, што дзіця тоне. Выратавальнік нырнуў за хлопчыкам і дастаў яго з вады.
Хлопчыку на месцы аказана неабходная медыцынская дапамога, пасля чаго ён быў шпіталізаваны.
Следчымі ўстаноўлена, што дзіця без выратавальнай камізэлькі было ў басейне на глыбіні, на якой яму знаходзіцца забаронена. Незадоўга да таго, што здарылася, хлопчык з мамай знаходзіліся ў дзіцячай аквазоне, адкуль непрыкметна для яе дзіця перайшло ў дарослы басейн.
Па дадзеным факце Цэнтральным (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/akvapark
[3] https://zviazda.by/be/tags/baseyn
[4] https://zviazda.by/be/tags/tanuc
[5] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet