У Пекіне адкрылася выстава карцін, напісаных робатам.
У Кітайскай цэнтральнай акадэміі мастацтваў у Пекіне адкрылася выстава карцін, згенераваных штучным інтэлектам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Робат быў распрацаваны даследчым цэнтрам Microsoft Search Technology Center Asia.Штучны інтэлект на працягу двух гадоў знаёмілі з працамі 236 знакамітых мастакоў. Яму былі прадстаўлены больш за пяць тысяч твораў, створаных за 400-гадовую гісторыю мастацтва. На думку інжынераў, менавіта гэтыя дадзеныя дазволілі штучнаму інтэлекту стварыць арыгінальныя работы для экспазіцыі.</p>
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya