Сёння ў 08:40 на вул. Чкалава ў другой паласе для руху адбылося сутыкненні аўтамабіляў «Citroen», «Renault» і маршрутнага таксі, паведамляе [1] ДАІ Мінска.
У выніку ДТЗ пацярпелі 4 пасажыры маршруткі, якія дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя. Папярэдне, у аварыі вінаваты кіроўца маршрутнага таксі.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, прызначаны экспертызы.
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/1583
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk