На Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" у верасні пачне працаваць кінаклуб, паведаміў [1] БЕЛТА генеральны дырэктар кампаніі Уладзімір Карачэўскі.
"Два-тры разы ў месяц па чацвяргах на кінастудыі мы плануем арганізоўваць творчыя сустрэчы з кінематаграфістамі. Мы хочам, каб кінасупольнасць пачала сустракацца, гэта падтрымліваюць і Саюз кінематаграфістаў, і Гільдыя кінаакцёраў Беларусі, - расказаў гендырэктар. - Сустрэчы да канца года будуць прысвечаны гісторыі беларускага кіно і айчынным мэтрам, такім як Вячаслаў Нікіфараў, Анатоль Алай, Ігар Волчак, Валерый Рыбараў. Іх фільмы мы плануем прадставіць у ВНУ, каб потым на сустрэчу студэнты і творчая моладзь прыйшлі падрыхтаванымі. А з новага года пачнём праводзіць перадпрэм'ерныя паказы, сустрэчы са сцэнарыстамі, рэжысёрамі, аператарамі, акцёрамі, пітчынгі і кінаканцэрты".
Сярод запрошаных удзельнікаў - прадстаўнікі "Кыргызфільма", "Узбекфільма", "Таджыкфільма", "Казахфільма", "Грузія-фільма". Таксама прапанавана "Азербайджанфільму", "Сахафільму" і некаторым расійскім кампаніям, у тым ліку "Ленфільму" і Кінастудыі Горкага, далучыцца да міжнароднай сустрэчы. У час яе запланаваны кінатыдзень дружбы. "Мы хочам, каб кожоьная студыя прывезла па два свае фільмы, што прадстаўляюць іх мінулае і сучаснае, дзякуючы чаму мы зможам прэзентаваць кожную кінакампанію, - падзяліўся планамі Уладзімір Карачэўскі. - Думаю, атрымаецца цікавая сустрэча і змястоўная размова, таму што мы таксама запросім кіназнаўцаў, творчую грамадскасць, прадстаўнікоў пасольстваў. Але гэта будзе і важная рабочая сустрэча, на якой абмяркуем заканадаўчыя аспекты ў галіне кінаіндустрыі".
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/belarusfilm-arganizue-kinaklub-79898-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kino
[3] https://zviazda.by/be/tags/film
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarusfilm