У Брэсце міліцыянер выратаваў ад суіцыду жанчыну, спрыгнувшую з моста на чыгуначныя пуці, паведамляе realbrest.by [1].
Інцыдэнт адбыўся 20 ліпеня каля 23.30 у раёне чыгуначнага вакзалу. На лінію 102 патэлефанавалі відавочцы, якія паведамілі, што з пешаходнага моста праз чыгуначныя пуці саскочыла жанчына і ўпала на дах вагона цягніка. На месца здарэння неадкладна накіраваўся супрацоўнік узвода ППСМ Брэсцкага АУСТ прапаршчык Аляксандр Качан. З дапамогай праваднікоў міліцыянер падняўся да пацярпелай, якая сядзела на краі вагона і пагражала саскочыць, калі да яе хто-небудзь наблізіцца. Тым не менш прапаршчыку ўдалося разгаварыць жанчыну.
Яна распавяла, што пасварылася з маці і адчувае сябе нікому не патрэбнай, таму хоча звесці рахункі з жыццём. У 43-гадовай брастаўчанкі ёсць сын, дачка і маленькі ўнук. Пакуль працягвалася гутарка, да вагона падбеглі супрацоўнікі МНС і прыбыла брыгада хуткай дапамогі. Убачыўшы лесвіцу ратавальнікаў, жанчына зноў запала ў істэрыку, аднак міліцыянт угаварыў яе спусціцца ўніз. Па просьбе брастаўчанкі яе выратавальнік пайшоў з ёю ў бальніцу, дзе жанчыне аказалі неабходную медыцынскую дапамогу. На шчасце, пацярпелая адкараскалася толькі ўдарамі. Пакуль жанчыну пакінулі пад наглядам лекараў.
Спасылкі
[1] https://www.realbrest.by/novosti/brest-i-region/v-breste-milicioner-spas-zhenschinu-ot-suicida.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/brest
[3] https://zviazda.by/be/tags/chygunachny-vakzal-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/suicyd-0