ААТ "Полацктранснафта Дружба" завяршыла [1] наступны этап дарожнай карты па замяшчэнні ў трубаправодах на беларускай тэрыторыі забруджанай арганічнымі хларыдамі нафты на чыстую, інфармуе сайт прадпрыемства.
У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў дарожнай карты нафту, не адпаведная стандартам, выцесненая з нафтаправода "Унеча - Полацк - 2" у нафтаправод "Сургут - Полацк" у накірунку Расійскай Федэрацыі.
23 ліпеня 2019 года ў 10.30 партыя нафты стандартнай якасці разам з раздзяляльнай прыладай паступіла на лінейную вытворча-дыспетчарскую станцыю "Полацк" ААТ "Полацктранснафта Дружба".
Завяршэнне дадзенага этапу дазволіць ажыццяўляць транспарціроўку нафты ў ААТ "Нафтан" па двух вычышчаных галінках магістральнага нафтаправода "Унеча - Полацк".
Работы па ачыстцы беларускага ўчастка нафтаправода "Сургут-Полацк" працягваюцца.
Спасылкі
[1] http://druzhba.by/index.php/ru/menunews/1112-neft23072019
[2] https://zviazda.by/be/tags/naftapravod
[3] https://zviazda.by/be/tags/polacktransnafta-druzhba