Колькасць загінулых у выніку пажару [1] ў дзіцячым палатачным лагеры на турбазе "Халдомі" у Хабараўскам краі ўзрасла да трох чалавек. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на ўлады рэгіёну, піша meduza.io [2].
Раней было вядома, што ў выніку пажару загінула 11-гадовая дзяўчынка. Таксама трое дзяцей трапілі ў бальніцу ў стане комы.
Дзве дзяўчынкі пазней памерлі ў рэанімацыі.
У бальніцы застаюцца яшчэ два хлопчыкі - адзін з апёкамі, іншы з атручваннем угарным газам. Яшчэ васьмі пацярпелым - траім дзецям і пецярым дарослым - медыцынская дапамога была аказана на месцы.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20190723/1563868205-u-habarauskam-krai-zgareu-dzicyachy-palatachny-lager-galounae
[2] https://meduza.io/news/2019/07/23/v-bolnitse-umerli-esche-dva-rebenka-iz-sgorevshego-palatochnogo-lagerya-v-habarovskom-krae?utm_source=website&utm_medium=push&utm_campaign=browser_news
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/habarauski-kray
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[6] https://zviazda.by/be/tags/tragedyya