Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана пройдзе ў Мінску 29-30 ліпеня. Ён адбудзецца ў час афіцыйнага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
Удзел у форуме возьмуць прадстаўнікі рэгіёнаў, міністэрстваў і ведамстваў, парламентарыі, дзелавыя колы дзвюх краін. Дэлегацыю Узбекістана ўзначаліць першы намеснік старшыні Сената Олій Мажліса Садык Сафа. З узбекскага боку будуць прадстаўлены Андыжанская, Бухарская, Джызацкая, Наманганская, Самаркандская, Харэзмская, Ферганская і Ташкенцкая вобласці.
"Праграмай форуму прадугледжаны тры секцыі: па пытаннях прамысловай кааперацыі, аграпрамысловага комплексу, а таксама ўзаемадзеяння ў гуманітарнай, інфармацыйна-камунікацыйнай і навуковай сферах. Галоўнай тэмай пленарнага пасяджэння стане супрацоўніцтва рэгіёнаў як ключавы фактар развіцця міждзяржаўных адносін", - распавялі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.
Чакаецца, што на пляцоўках форуму будуць падпісаныя каля 15 міжрэгіянальных пагадненняў аб супрацоўніцтве, а таксама камерцыйныя кантракты.
Госці і ўдзельнікі форуму змогуць азнаёміцца з выставай-кірмашом узбекскіх тавараў. Тэматычныя выставы будуць працаваць і на секцыях.
Акрамя таго, у дні форуму ў Мінску адкрыюць помнік-бюст узбекскаму паэту Алішэру Наваі.
Таваразварот паміж Беларуссю і Узбекістанам у 2018 годзе вырас на 20% у параўнанні з 2017-м і склаў $ 157 млн
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/pervyj-forum-regionov-belarusi-i-uzbekistana-projdet-v-minske-29-30-ijulja-355881-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/uzbekistan